Сустрэча з Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі М'янмы Мін Аунг Хлаінгам

  • 1

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Рэспублікай Саюз М'янма. Аб гэтым беларускі лідар заявіў 4 лістапада на сустрэчы з Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі М'янмы Мін Аунг Хлаінгам.

"Я азнаёміўся з вынікамі праведзеных ужо ў Мінску вашых сустрэч, перагавораў, наведвання беларускіх прадпрыемстваў. Мне імпануе ваш падыход, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, вітаючы дэлегацыю М'янмы. - Наш дыялог нацэлены на перспектыву, і мы павінны прайсці гэты шлях, чаго б гэта ні каштавала".

Прэзідэнт адзначыў, што М'янма займае добрае стратэгічнае становішча ў рэгіёне. "Гэта садзейнічае развіццю не толькі эканомікі М'янмы, але і можа садзейнічаць развіццю эканомікі нашай краіны па прычыне ўключанасці ў сумесныя праекты з М'янмай. Побач вельмі перспектыўныя і ёмістыя рынкі", - упэўнены Кіраўнік дзяржавы. Калі Беларусь і М'янма будуць сумесна вырабляць тавары, то за кошт выхаду на рынкі іншых краін можна будзе атрымаць вельмі добрыя вынікі, лічыць беларускі лідар.

"У нашым супрацоўніцтве няма закрытых тэм, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы гатовы шырока развіваць адносіны з М'янмай - ад звычайных паставак тавараў у вашу краіну да куплі прадукцыі з М'янмы, якая не вырабляецца ў Беларусі". Прэзідэнт таксама заявіў аб гатоўнасці Беларусі да супрацоўніцтва з М'янмай у ваенна-тэхнічнай сферы, падрыхтоўцы кадраў. "Мы гэтага не ўтойваем, і ваш візіт з'яўляецца сведчаннем таго", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт Беларусі папрасіў перадаць самыя добрыя пажаданні Прэзідэнту Рэспублікі Саюз М'янма і запрашэнне яму наведаць Беларусь у любы час, каб паглыбіць двухбаковыя сувязі.

У сваю чаргу Мін Аунг Хлаінг адзначыў, што м'янманскі бок зацікаўлены ў тым, каб прэзідэнт М'янмы ў хуткім часе наведаў Беларусь. Ён таксама падзякаваў за цёплы прыём, вельмі насычаную праграму і добрую арганізацыю візіту.