Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Супрацоўнікі Дзяржкамітэта судовых экспертыз удастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта

26 красавіка 2018 года
Супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз узнагароджаны дзяржузнагародамі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў галіне судова-экспертнай дзейнасці. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 красавіка.

Медалём "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" ўзнагароджаны намеснік начальніка аддзела выбуховатэхнічных экспертыз упраўлення фізіка-хімічных і выбуховатэхнічных экспертыз галоўнага ўпраўлення спецыяльных экспертыз цэнтральнага апарату ДКСЭ Сцяпан Клімовіч і намеснік начальніка ўпраўлення фізіка-хімічных і выбуховатэхнічных экспертыз галоўнага ўпраўлення спецыяльных экспертыз цэнтральнага апарату камітэта - начальнік аддзела даследавання наркотыкаў Аляксандр Нявера.

Начальнік аддзела біятрансплантатаў упраўлення ДКСЭ па Мінску Марыя Максімовіч, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення фінансаў і тылу цэнтральнага апарату ДКСЭ - начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення Аркадзь Маханько і вядучы дзяржаўны судовы эксперт упраўлення паўторных экспертыз цэнтральнага апарату ведамства Святлана Міхайленка ўдастоены медаля "За працоўныя заслугі".

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў Распараджэнне, у адпаведнасці з якім за шматгадовую плённую працу і значныя дасягненні ў галіне судова-экспертнай дзейнасці аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Беларусі намесніку начальніка ўпраўлення ДКСЭ па Мінскай вобласці - галоўнаму дзяржаўнаму судоваму эксперту па Мінскай вобласці Сяргею Парфёнаву і начальніку ўпраўлення прававога забеспячэння і міжнароднага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення каардынацыі службовай дзейнасці цэнтральнага апарату камітэта Таццяне Сашчэка.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь