Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 94 маладым вучоным

    Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны 94 маладым вучоным. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 снежня.

    Сярод стыпендыятаў 12 дактароў і 55 кандыдатаў навук, 27 маладых вучоных без ступені. Гэта прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных (у тым ліку юрыдычных і псіхалагічных) навук.

    Дасягненні стыпендыятаў па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці маюць навуковую і практычную значнасць для сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Навізна даследаванняў пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, па многіх распрацоўках атрыманы патэнты на вынаходствы.

    Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі з'яўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай таленавітых маладых вучоных і развіцця навуковага патэнцыялу нашай краіны.