Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 100 маладым вучоным

    Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 100 маладым вучоным. Адпаведнае Распараджэнне № 195рп падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    У ліку стыпендыятаў 7 дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, 58 кандыдатаў навук ва ўзросце да 35 гадоў і 35 маладых вучоных без ступені ва ўзросце да 30 гадоў. Гэта прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных і гуманітарных навук.

    Іх навуковыя дасягненні ў рамках фундаментальных і прыкладных даследаванняў па прыярытэтных напрамках навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці знайшлі практычнае прымяненне ў рабоце прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі. Навізна даследаванняў пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, па многіх распрацоўках атрыманы патэнты на вынаходствы.

    Прыняцце Распараджэння з'яўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай таленавітых маладых вучоных і развіцця навуковага патэнцыялу краіны.