Створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ

    Створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Мінску 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Адпаведнае распараджэнне 8 лютага падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка ўзначаліць аргкамітэт. У яго склад таксама ўвойдуць яшчэ больш як 30 чалавек, у ліку якіх міністры, кіраўнікі розных ведамстваў і ўстаноў.

    Рэспубліканскаму арганізацыйнаму камітэту даручана зацвердзіць план падрыхтоўкі і правядзення 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ і сумесна з зацікаўленымі забяспечыць яго рэалізацыю, а таксама забяспечыць правядзенне гэтага міжнароднага форуму на высокім арганізацыйным узроўні.