Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў Указ аб стварэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь.

    Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт узначаліў Прэм'ер-міністр Беларусі. У склад аргкамітэта ўключаны кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія будуць непасрэдна задзейнічаны ў падрыхтоўцы і правядзенні гэтага маштабнага спартыўнага мерапрыемства.

    На рэспубліканскі арганізацыйны камітэт ускладзены функцыі забеспячэння каардынацыі дзейнасці ўсіх зацікаўленых па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў, а таксама прадугледжваецца зацвярджэнне ў трохмесячны тэрмін адпаведнага плана мерапрыемстваў.