Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Старшыня Выканаўчага камітэта Сяргей Лебедзеў узнагароджаны ордэнам Пашаны

29 сакавіка 2018 года
Старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргей Лебедзеў узнагароджаны ордэнам Пашаны. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 сакавіка.

Гэтай дзяржаўнай узнагароды Сяргей Лебедзеў удастоены за заслугі ў развіцці шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках СНД, значны асабісты ўклад у станаўленне дружалюбных адносін паміж Беларуссю і дзяржавамі - удзельніцамі Садружнасці.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь