Старшыня Упраўлення мусульман Каўказа Паша-задэ Алахшукюр Гумат аглы ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны старшыню Упраўлення мусульман Каўказа, сустаршыню Міжрэлігійнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў, старшыню Кансультатыўнага савета мусульман СНД, старшыню Вышэйшага рэлігійнага савета народаў Каўказа Паша-задэ Алахшукюра Гумат аглы. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 верасня.

    Такой узнагароды Паша-задэ Алахшукюр Гумат аглы ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-азербайджанскага міждзяржаўнага дыялогу, дзейнасць па пашырэнні гандлёва-эканамічных і культурных сувязей паміж Беларуссю і Азербайджанам, умацаванне міжканфесійнай згоды.