Спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і губернатару Кемераўскай вобласці Аману Тулееву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і губернатару Кемераўскай вобласці Аману Тулееву ў сувязі з трагедыяй пры пажары ў гандлёвым цэнтры ў Кемераве.

    "З глыбокім смуткам і болем у Рэспубліцы Беларусь успрынялі паведамленне аб пажары ў гандлёвым цэнтры ў Кемераве, што прывёў да чалавечых ахвяр, сярод якіх шмат дзяцей. Гэта вялікае гора не толькі для родных і блізкіх, але і для ўсёй Расіі. Мы шчыра суперажываем сем'ям загінулых і жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні, накіраваным у адрас Уладзіміра Пуціна.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі і брацкаму расійскаму народу.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў спачуванне губернатару Кемераўскай вобласці Аману Тулееву. У ім адзначаецца, што трагедыя не абмінула і сям'ю кіраўніка рэгіёна. "Пачуцці смутку і спагады перапаўняюць сэрцы беларусаў. У гэты цяжкі момант мы - побач, поўнасцю падзяляем страшнае гора", - падкрэсліў беларускі лідар.