Спачуванні Прэзідэнту Перу Марціну Альберта Віскара Карнэха і Генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Перу Марціну Альберта Віскара Карнэха і Генеральнаму сакратару Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрышу ў сувязі са смерцю перуанскага дыпламата Хаўера Перэса дэ Куэльяра, які займаў пасаду Генеральнага сакратара ААН у 1982-1991 гадах.

    "Сумныя навіны пра смерць выдатнага сына перуанскага народа са шкадаваннем успрынялі ў Беларусі. У памяці нашчадкаў Хаўер Перэс дэ Куэльяр застанецца як вядомы палітычны дзеяч і прафесійны дыпламат, які на адказнай міжнароднай пасадзе зрабіў вельмі шмат для ўмацавання ролі ААН у пытаннях раззбраення, наладжвання дыялогу і барацьбы з апартэідам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што менавіта пад прафесійным кіраўніцтвам перуанскага дыпламата ААН прыкметна ўмацавала сваю ролю ў забеспячэнні самастойнага развіцця і незалежнасці дзяржаў - членаў арганізацыі.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт таксама выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам Хаўера Перэса дэ Куэльяра.