Спачуванні прэзідэнтам Бангладэш і Непала

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду, Прэзідэнту Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал Бідх'і Дэві Бхандары, родным і блізкім загінулых пры крушэнні пасажырскага самалёта бангладэшскай авіякампаніі недалёка ад міжнароднага аэрапорта Катманду.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з вялікім болем успрынялі паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку гэтай катастрофы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя словы спачування сваякам загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама перадаў словы падтрымкі лідарам Бангладэш і Непала, народам гэтых краін.