Спачуванне Вярхоўнаму правіцелю Малайзіі, султану штата Паханг Абдуле Рыяятуддзіну Аль-Мустафу Білаху

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Вярхоўнаму правіцелю Малайзіі, султану штата Паханг Абдуле Рыяятуддзіну Аль-Мустафу Білаху ў сувязі са смерцю яго бацькі Ахмада Шаха, былога Кіраўніка краіны.

    "У сувязі з гэтай вялікай стратай ад імя маіх суайчыннікаў і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні і словы падтрымкі вам і вашай сям'і, а таксама ўсяму малазійскаму народу", - гаворыцца ў спачуванні.