Спачуванне ў сувязі з канчынай народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным, блізкім і калегам народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага.

    "Найвышэйшы прафесіяналізм, тонкае адчуванне псіхалогіі персанажаў і літаратурнай асновы, прыроджаная інтэлігентнасць, унікальная манера ігры далі магчымасць стварыць яму ў тэатры і кіно сотні запамінальных роляў, якія сталі неад'емнай часткай скарбніцы беларускага мастацтва", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчасць Расціслава Янкоўскага атрымала ўсенародную любоў і павагу калег. "Адыход яго з жыцця - незаменная страта для нацыянальнай культуры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.