Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Спачуванне ў сувязі са смерцю Прэзідэнта ЕАК Янеза Качыянчыча

2 чэрвеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка ад усяго беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасу Баху ў сувязі са смерцю Прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, члена МАК Янеза Качыянчыча.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паведамленне аб адыходзе з жыцця Прэзідэнта ЕАК у Беларусі ўспрынялі з глыбокім смуткам і болем. "Сусветны спорт страціў аднаго з самых кампетэнтных кіраўнікоў, асобу планетарнага маштабу. Яго прафесійны і жыццёвы шлях - прыклад чалавечай годнасці, цвёрдай волі і адданасці справе выхавання моладзі на аснове алімпійскіх ідэалаў і каштоўнасцей", - гаворыцца ў спачуванні.

Прэзідэнт нагадаў, што дзякуючы аўтарытэту і асабістай падтрымцы Янеза Качыянчыча беларуская сталіца паспяхова арганізавала II Еўрапейскія гульні - яркае спартыўнае свята сусветнага ўзроўню.

"Яго адыход стаў горкай вялікай стратай для міжнароднага алімпійскага руху, якому ён прысвяціў сваё жыццё. Светлая памяць пра Янеза Качыянчыча назаўсёды застанецца ў сэрцах родных, калег і ўсёй спартыўнай грамадскасці", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь