Спачуванне ў сувязі са смерцю першага прэм'ер-міністра Сінгапура

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю першага прэм'ер-міністра Сінгапура Прэзідэнту гэтай краіны Тоні Тан Кенг Яму, родным і блізкім Лі Куан Ю, а таксама ўсяму сінгапургскаму народу.

    "Пайшоў з жыцця выдатны палітычны дзеяч, вялікі грамадзянін, заснавальнік Рэспублікі Сінгапур. Яго самаадданасць, працавітасць, дальнабачнасць і непахісная воля забяспечылі трывалы фундамент для дынамічнага і ўсебаковага развіцця Сінгапура, - гаворыцца ў спачуванні. - Вопыт Лі Куан Ю па будаўніцтве моцнай дзяржавы ў інтарэсах народа з'яўляецца прыкладам і арыенцірам для многіх краін свету. Упэўнены, што памяць аб ім назаўсёды застанецца ў сэрцах усіх сінгапурцаў".