Бел
Галоўная   /  Падзеі

Спачуванне ў сувязі са смерцю народнай артысткі Расіі Веры Глаголевай

17 жніўня 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам народнай артысткі Расіі Веры Глаголевай у сувязі з яе смерцю.

"Вера Вітальеўна, якая валодала непаўторнай манерай ігры і тонкім успрыманнем характараў персанажаў, стварыла на экране і ў тэатры дзясяткі запамінальных роляў, дзякуючы якім здабыла ўсенародную любоў і прызнанне прафесіяналаў", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што творчая спадчына Веры Глаголевай стала неад'емнай часткай скарбніцы савецкага і расійскага мастацтва.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь