Спачуванне ў сувязі са смерцю народнай артысткі Беларусі Людмілы Яфімавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Людмілы Яфімавай.

    "Свой лёс яна звязала з музычным мастацтвам, прысвяціўшы яму ўсе душэўныя сілы, талент і натхненне. Яе творчая дзейнасць стала неацэнным укладам у гісторыю сучаснай культуры, духоўную скарбніцу Беларусі", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта пад кіраўніцтвам Людмілы Яфімавай Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы атрымала шырокую вядомасць і прызнанне як у Беларусі, так і за яе межамі.