Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста СССР, дэпутата Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Іосіфа Кабзона.

    "У памяці мільёнаў людзей ён назаўсёды застанецца сімвалам эпохі, моцнай асобай і чалавекам з цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй. Пайшоў з жыцця вялікі артыст, але яго майстэрства, талент і дзіўны голас будуць жыць у бессмяротнай музычнай спадчыне", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што светлая памяць пра Іосіфа Давыдавіча захаваецца ў сэрцах беларусаў.