Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Уладзіміра Шаінскага

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім выдатнага кампазітара сучаснасці, народнага артыста РСФСР Уладзіміра Шаінскага.

    "З жыцця пайшоў чалавек вельмі вялікага таленту, які стаў сапраўдным кумірам для мільёнаў слухачоў. Яго музыка натхняла і заўсёды дарыла выключна станоўчыя эмоцыі", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што песні Уладзіміра Шаінскага карыстаюцца заслужанай і шчырай любоўю прадстаўнікоў розных пакаленняў з многіх краін.