Бел
Галоўная   /  Падзеі

Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Расіі Станіслава Гаварухіна

14 чэрвеня 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста Расіі Станіслава Гаварухіна.

"Пайшоў з жыцця таленавіты кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, выдатны грамадскі і палітычны дзеяч. Станіслаў Сяргеевіч пражыў багатае творчае жыццё, пакінуў яркі след у гісторыі савецкага і расійскага тэатра і кіно", - гаворыцца ў спачуванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Станіслаў Гаварухін запомніцца як чалавек глыбока мыслячы, неабыякавы і актыўны да сваёй грамадзянскай пазіцыі.

"У Беларусі Станіслава Сяргеевіча высока цанілі і паважалі за прафесійнае майстэрства і вернасць сваім ідэалам", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь