Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Расіі Мікалая Карачанцава

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Расіі Мікалая Карачанцава.

    "У памяці мільёнаў людзей ён назаўсёды застанецца выдатным артыстам і моцнай асобай. Створаныя ім у кіно і на тэатральных падмостках бліскучыя і яркія вобразы нязменна заваёўвалі публіку псіхалагічнай праўдзівасцю і глыбінёй характару", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на беларускай зямлі творчасць Мікалая Карачанцава добра ведаюць і любяць. "Светлая памяць аб гэтым шчырым і абаяльным чалавеку назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў ён.