Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука ў сувязі са смерцю артыста.

    "Свой лёс ён звязаў з тэатрам, прысвяціўшы яму ўсе душэўныя сілы, талент і натхненне. Яго творчая дзейнасць стала бясцэнным укладам у гісторыю сучаснага мастацтва, духоўную скарбніцу Беларусі, прыкладам самаадданага служэння нацыянальнай культуры і сваёй Айчыне", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што Генадзь Гарбук выхаваў некалькі пакаленняў таленавітых артыстаў, якія дастойна прадстаўляюць, развіваюць і прымнажаюць лепшыя традыцыі беларускай тэатральнай школы.