Бел
Галоўная   /  Падзеі

Спачуванне ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

12 студзеня 2021 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні народу Беларусі ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Мітрапаліт Філарэт быў чалавекам глыбокай веры і мудрасці. "Нам пашанцавала, што большую частку свайго жыцця ён аддаў беларускай зямлі, якую палюбіў усёй душой. Мітрапаліта Філарэта нездарма называлі эталонам маралі і сумленнем нацыі. Яго архіпастырскае служэнне ў Беларусі супала з эпохай станаўлення незалежнай дзяржавы. Дзякуючы падтрымцы і айцоўскім парадам Уладыкі мы разам пабудавалі моцную суверэнную краіну, дзе ўсе жывуць у міры, згодзе і няма месца рэлігійнай варожасці. Наша шматгадовая дружба і вялікая ўзаемная павага сталі для мяне моцнай духоўнай апорай. Мы страцілі Героя Беларусі, настаўніка і самага шчырага абаронцу, які да апошняй сваёй гадзіны маліўся за дабрабыт гэтай краіны і яе народа", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што светлая памяць пра Мітрапаліта Філарэта назаўсёды захаваецца ў сэрцах людзей і летапісе Беларусі.

© 2021, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь