Спачуванне ў сувязі са смерцю Лідара Кубінскай Рэвалюцыі Фідэля Кастра Руса

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні і пажаданні стойкасці і мужнасці Старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы Раулю Кастра Русу, а таксама народу Кубы ў сувязі са смерцю Лідара Кубінскай Рэвалюцыі Фідэля Кастра Руса.

    "З надзвычай глыбокім смуткам даведаўся пра смерць майго Сябра і Вашага Брата", - гаворыцца ў спачуванні.

    "Фідэль Кастра назаўжды ўвайшоў у гісторыю, як палымяны патрыёт, які прысвяціў сваё жыццё самаадданаму служэнню Радзіме і ідэалам Кубінскай Рэвалюцыі. З'яўляючыся кіраўніком невялікай карыбскай дзяржавы, ён стаў палітычным дзеячам планетарнага маштабу, які аказаў значны ўплыў на развіццё падзей у свеце ў XX стагоддзі і на перспектыву", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

    Паводле яго слоў, паслядоўная рэзультатыўная дзейнасць Фідэля Кастра стала каталізатарам фарміравання такіх адметных рыс кубінскага народа, як свабодалюбства і гатоўнасць цвёрда адстойваць свае погляды. "Для ўсіх нас і міжнароднай супольнасці яго вялікая асоба застанецца прыкладам нязломнага і сумленнага чалавека, сапраўднага народнага і нацыянальнага лідара, яркім прыкладам для паплечнікаў і нашчадкаў, - падкрэсліў Прэзідэнт. - У Беларусі вельмі высока цэняць выключныя намаганні і важкі ўклад Фідэля Кастра ў развіццё двухбаковых адносін паміж нашымі краінамі. Яго светлае імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю станаўлення беларуска-кубінскага стратэгічнага партнёрства".

    "Мой дарагі Сябар Фідэль да апошніх дзён свайго жыцця прадаўжаў несупынную працу на карысць грамадзян Кубы і брацкіх народаў. Вялікую каштоўнасць маюць для мяне разумныя думкі і парады, якімі ён дзяліўся са мной. Упэўнены, што гэты бясцэнны скарб будзе і надалей дапамагаць мне ў дзяржаўнай дзейнасці і асабістым жыцці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Звяртаючыся да Рауля Кастра, ён адзначыў: "Рауль, мы страцілі не толькі роднага і дарагога чалавека, мы страцілі мысліцеля, замены якому пакуль няма!"