Спачуванне ў сувязі са смерцю Караля Тайланда Пуміпона Адульядэта

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Караля Тайланда Пуміпона Адульядэта яго родным і блізкім, а таксама народу гэтай краіны.

    "Свет страціў выдатнага палітыка і кіраўніка, які прысвяціў сваё жыццё служэнню ідэалам справядлівасці і чалавекалюбства, развіццю і працвітанню сваёй краіны", - гаворыцца ў спачуванні.