Спачуванне ў сувязі са смерцю Гельмута Коля

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Федэральнаму Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франку-Вальтэру Штайнмаеру, родным і блізкім Гельмута Коля, усяму народу Германіі.

    "З глыбокім смуткам даведаўся пра смерць Гельмута Коля - вядомага палітычнага і дзяржаўнага дзеяча, ініцыятара аб'яднання Германіі і аднаго з архітэктараў сучаснай еўрапейскай эканамічнай прасторы, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Дзякуючы сваёй мудрасці, дальнабачнасці і плённай рабоце ён па праву заслужыў прызнанне і павагу не толькі ў сваёй краіне, але і далёка за яе межамі, справядліва заняў месца ў гісторыі сярод вядомых прадстаўнікоў нашай эпохі".