Спачуванне ў сувязі са смерцю былога Эміра Дзяржавы Катар шэйха Халіфы бен Хамада аль-Тані

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Эміру Дзяржавы Катар шэйху Таміму бен Хамаду аль-Тані, родным і блізкім, а таксама ўсяму катарскаму народу ў сувязі са смерцю былога Эміра Дзяржавы Катар шэйха Халіфы бен Хамада аль-Тані.

    "Пайшоў з жыцця выдатны дзеяч эпохі, які прысвяціў сябе адданаму служэнню катарскаму народу. Назаўсёды застанецца добрая памяць пра гэтага мудрага дзяржаўнага кіраўніка, імя якога цесна звязана са станаўленнем незалежнага Катара", - гаворыцца ў спачуванні.