Спачуванне ў сувязі са смерцю беларускага дзяржаўнага дзеяча Мікалая Дземянцея

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю беларускага дзяржаўнага дзеяча Мікалая Дземянцея.

    "Пайшоў з жыцця выдатны дзяржаўны дзеяч, сапраўдны патрыёт, адданы роднай Беларусі. Мікалай Іванавіч Дземянцей прайшоў дастойны працоўны шлях ад простага працаўніка вёскі да значнага палітычнага дзеяча", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Мікалай Дземянцей праявіў сябе як сумленны і прынцыповы кіраўнік, вопытны гаспадарнік, сапраўдны лідар, здольны аб'ядноўваць людзей і весці за сабой да мэты.

    "Светлая памяць і бясконцая ўдзячнасць яму за прыклад самаадданага служэння Айчыне", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.