Спачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну, родным і блізкім загінулых у выніку сходу апоўзня ў правінцыі Сычуань.

    "З пачуццём глыбокага смутку я і ўвесь беларускі народ успрынялі паведамленне аб трагедыі, якая здарылася ў павеце Маасянь правінцыі Сычуань. Бязлітасная стыхія забрала самае каштоўнае - жыцці людзей, пакалечыла лёсы многіх сем'яў", - гаворыцца ў спачуванні.