Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Спачуванне Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы Мігелю Дыясу-Канелю

19 мая 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы Мігелю Дыясу-Канелю ў сувязі з крушэннем пасажырскага самалёта каля міжнароднага аэрапорта Гаваны.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку гэтай авіякатастрофы ўспрынялі з вялікім болем і смуткам.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў шчырыя спачуванні і перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь