Спачуванне родным і блізкім народнай артысткі СССР Галіны Волчак

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім народнай артысткі СССР Галіны Волчак.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Галіна Волчак з'яўляецца выдатнай асобай сучаснасці. "Галіна Барысаўна пражыла яркае і насычанае жыццё, дасягнула сапраўдных прафесійных вышынь, упісала незабыўную старонку ў гісторыю савецкага і расійскага тэатра і кіно", - гаворыцца ў спачуванні.

    "Бязмежна таленавітая, любімая многімі пакаленнямі актрыса і рэжысёр, выдатны педагог і мудры кіраўнік тэатра "Сучаснік", яна была яскравым прыкладам адданасці сваёй справе і мастацтву. Светлая памяць аб гэтым цудоўным чалавеку назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах", - адзначыў Прэзідэнт.