Спачуванне родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Ірыны Шыкуновай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Ірыны Шыкуновай.

    "Ірына Сямёнаўна была выдатнай спявачкай, творчасцю якой па праву ганарыцца наша краіна. Яна пражыла яркае і насычанае жыццё, дасягнула прафесійных вышынь і ўпісала незабыўную старонку ў гісторыю сучаснага опернага мастацтва", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Ірына Шыкунова шчодра дзялілася з моладдзю сваімі ведамі і вопытам, выхавала некалькі пакаленняў таленавітых артыстаў, якія ўносяць важкі ўклад у захаванне і развіццё лепшых дасягненняў нацыянальнай культуры.