Бел
Галоўная   /  Падзеі

Спачуванне родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Галіны Талкачовай

22 кастрычніка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Галіны Талкачовай.

"Галіна Сямёнаўна была цудоўнай актрысай, творчасцю якой ганарыцца наша краіна. Яна пражыла яркае і насычанае жыццё, дасягнула прафесійных вышынь. Створаныя ёю на тэатральных падмостках бліскучыя і незабыўныя ролі нязменна ўражвалі публіку, абуджалі самыя светлыя і добрыя пачуцці, - гаворыцца ў спачуванні. - Памяць аб гэтым шчырым і абаяльным чалавеку назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах".

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь