Бел
Галоўная   /  Падзеі

Спачуванне родным і блізкім народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі

10 ліпеня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі.

"Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі з адыходам з жыцця выдатнага майстра сучаснасці, - гаворыцца ў спачуванні. - З жыцця пайшоў чалавек вялікага таленту, чыёй творчасцю па праву ганарыцца наша краіна. Работы Віктара Аляксандравіча, якія ўяўляюць сабой узоры высокага мастацтва, прызнаны не толькі ў Беларусі, але і за мяжой".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Віктар Грамыка выхаваў некалькі пакаленняў маладых мастакоў і стаў прыкладам самаадданага служэння Радзіме.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь