Бел
Галоўная   /  Падзеі

Спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова

15 кастрычніка 2020 года

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова.

"Прыміце мае спачуванні ў сувязі са смерцю шчырага і абаяльнага чалавека, выдатнага кампазітара, народнага артыста Беларусі Валерыя Кірылавіча Іванова. Ён унёс неацэнны ўклад у гісторыю развіцця нацыянальнай кампазітарскай школы і напоўніў духоўную скарбніцу Беларусі, прысвяціў сябе самаадданаму служэнню культуры", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзякуючы велізарнаму таленту і шчодрай душы Валерый Іваноў заваяваў народную любоў і павагу калег. "Яго адыход з жыцця - незаменная страта для беларускага сучаснага музычнага мастацтва. Светлая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь