Спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Сяргея Картэса

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным, блізкім і калегам народнага артыста Беларусі Сяргея Картэса.

    "Сяргей Альбертавіч унёс вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў яго імя было цесна звязана з беларускай операй. Створаныя ім разнапланавыя творы вядомы як у Беларусі, так і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчасць Сяргея Картэса стала сапраўдным прыкладам высокага мастацтва, якое заснавана на класічных прынцыпах і лепшых традыцыях айчыннай школы, арыенцірам для многіх пакаленняў беларускіх кампазітараў.