Бел
Галоўная   /  Падзеі

Спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Барыса Луцэнкі

5 лютага 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі рэжысёра Барыса Луцэнкі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Барыс Луцэнка быў выдатным рэжысёрам і цудоўным чалавекам. "Сваё жыццё Барыс Іванавіч прысвяціў мастацтву, аддаў яму ўсе душэўныя сілы, іскрамётны талент і невычэрпнае натхненне. Яго работы сталі неад'емнай часткай гісторыі беларускага тэатра і кіно, а творчая і педагагічная дзейнасць - узорам сапраўднага гуманізму і прафесійнага майстэрства, прыкладам служэння высокім ідэалам нацыянальнай культуры", - гаворыцца ў спачуванні.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь