Спачуванне родным, блізкім і калегам народнага артыста СССР Ігара Лучанка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам народнага артыста СССР Ігара Лучанка.

    "Прыміце мае спачуванні ў сувязі са смерцю выдатнага кампазітара сучаснасці, народнага артыста СССР Ігара Міхайлавіча Лучанка. З жыцця пайшоў чалавек велізарнага таленту, чыёй творчасцю па праву ганарыцца Беларусь", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Музычныя творы Ігара Міхайлавіча, якія ўяўляюць сабой лепшыя ўзоры высокага мастацтва, заслужылі шчырую любоў і пакарылі публіку розных пакаленняў з многіх краін, - гаворыцца ў спачуванні. - Напісаныя ім песні сталі залатымі шлягерамі на ўсе часы, эталонам прафесійнага майстэрства, неад'емнай часткай скарбніцы нацыянальнай культуры".

    Як падкрэсліў Прэзідэнт, светлая памяць пра Ігара Лучанка назаўсёды захаваецца ў сэрцы кожнага беларуса.