Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Спачуванне Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу

2 кастрычніка 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу спачуванне ў сувязі з трагедыяй у Лас-Вегасе.

"У Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі паведамленне аб шматлікіх ахвярах у выніку абстрэлу наведвальнікаў музычнага фестывалю ў Лас-Вегасе. Шакіруе бязлітаснасць і бессэнсоўнасць учыненага злачынства", - гаворыцца ў спачуванні.

Ад усіх беларусаў і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка накіраваў шчырыя словы спачування родным і блізкім загінулых, усім, каго закранула гэта трагедыя, а таксама пажаданні хуткага выздараўлення пацярпелым.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь