Спачуванне Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Дональду Трампу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Дональду Трампу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі пажару на пасажырскім судне паблізу вострава Санта-Круз у штаце Каліфорнія.

    "Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых і жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.