Спачуванне Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Дональду Трампу
Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Злучаных
Штатаў Амерыкі Дональду Трампу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі масавых
забойстваў у гарадах Эль-Паса штата Тэхас і Дэйтан штата Агая.
"Немагчыма знайсці апраўданне бязлітаснаму і бессэнсоўнаму расстрэлу бязвінных людзей, - гаворыцца ў спачуванні. - Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю самыя шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых і ўсяму народу Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама жадаю найхутчэйшага выздараўлення параненым".