Спачуванне Прэзідэнту В'етнама Нгуен Фу Чонгу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Генеральнаму сакратару Камуністычнай партыі В'етнама, Прэзідэнту гэтай краіны Нгуен Фу Чонгу ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта, генерала арміі Ле Дык Аня.

    "Пайшоў з жыцця выдатны палітык і кіраўнік краіны, які прысвяціў сябе адданаму служэнню інтарэсам дзяржавы і народа", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    У сувязі з гэтай вялікай стратай Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Ле Дык Аня, а таксама ўсяму в'етнамскаму народу.