Спачуванне Прэзідэнту Венгрыі Янашу Адэру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Венгрыі Янашу Адэру, родным і блізкім загінулых у выніку аўтобуснай аварыі ў Італіі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім болем успрынялі паведамленні аб жудаснай аўтобуснай аварыі ў Італіі, у якой загінулі грамадзяне Венгрыі, прычым большасць з іх - школьнікі.

    У Беларусі смуткуюць па бязвінных ахвярах. "Страшна, калі гінуць дзеці - будучае кожнай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.