Спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку сыходжання снежнай лавіны ў турэцкай правінцыі Ван.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта паведамленне вялікім смуткам і болем адгукнулася ў беларускім грамадстве.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні і перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.