Спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку чыгуначнай аварыі ў правінцыі Тэкірдаг.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з пачуццём вялікага смутку даведаліся пра шматлікія ахвяры ў выніку здарэння.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама перадаў словы падтрымкі Прэзідэнту Турцыі і ўсяму турэцкаму народу.