Спачуванне Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, сем'ям і блізкім загінулых у выніку тэракта ў Газіянтэпе.

    "Беларусь рашуча асуджае варварскую атаку супраць мірных грамадзян у турэцкай правінцыі Газіянтэп. Асаблівае абурэнне выклікае тое, што тэрарысты цынічна выбралі для нападзення вясельныя ўрачыстасці і выкарысталі ў сваіх мэтах падлетка", - гаворыцца ў спачуванні.