Спачуванне Прэзідэнту Танзаніі Джону Магуфулі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Танзаніі Джону Магуфулі, родным і блізкім загінулых пры крушэнні пасажырскага парома на поўначы краіны.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі паведамленне аб трагічнай гібелі людзей у выніку крушэння парома на возеры Вікторыя.