Спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іну, родным і блізкім загінулых у выніку пажару ў бальніцы горада Міран.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі ўспрынялі гэта трагічнае паведамленне з глыбокім болем і смуткам. Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.