Спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іну, родным і блізкім загінулых пры пажары ў Чэчхоне.

    "З вялікім болем успрынята ў Беларусі паведамленне аб чалавечых ахвярах і пацярпелых у выніку пажару ў фітнес-цэнтры горада Чэчхон", - гаворыцца ў спачуванні.