Спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Індыя Раму Натху Кавінду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Індыя Раму Натху Кавінду ў сувязі з ахвярамі тэрарыстычнага акта.

    "У Рэспубліцы Беларусь з вялікім болем успрынялі паведамленне аб гібелі вялікай колькасці прадстаўнікоў сіл правапарадку Індыі ў выніку тэрарыстычнага акта ў штаце Джаму і Кашмір, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Наша краіна самым катэгарычным чынам асуджае гэта злачынства".

    Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення параненым.